Паседжанне школы эфектыўнага педагагічнага вопыту «Клуб майстроў»

10.04.2019

10 красавіка  2019 года на базе ДУА «Яслі-сад в.Чарнаўчыцы» адбылося  чарговае пасяджанне школы эфектыўнага педагагічнага вопыту «Клуб майстроў», кіраўнік мерапрыемства - Семянюк Алена Міхайлаўна, выхавацель дашкольнай адукацыі ДУА «Яслі-сад в.Клейнікі».  Удзельнікі   мерапрыемства  выхавальнікі: Касюк Н.М., Панасюк А.А. ДУА «Яслі-сад в. Чарнаўчыцы»;  Рагалевіч Г. М.  ДУА  «Яслі-сад  в. Знаменка»;   Камісарук І. А.,  ДУА «Яслі-сад  в. Тэльмы».

Якасць дашкольнай адукацыі залежыць ад кваліфікацыі выхавальнікаў і іх метадычнай кампетэнтнасці, выказалі свае   упэўненныя меркаванні  гаспадыня мерапрыемства  намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Абарынава Т.Я. і метадыст  дзяржаўнай  вучэбна-метадычнай установы «Брэсцкі раённы  вучэбна-метадычны  кабінет» Ярмушэвіч С.І. Педагогі павінны  валодаць інфармацыйнымі тэхналогіямі, эфектыўна супрацоўнічаць з бацькамі дзяцей, займацца самаадукацыяй. Святлана Іванаўна адзначыла, што задача кіраўнікоў – дапамагчы выхавальнікам паглыбіць прафесійныя веды праз сістэму бесперапыннага павышэння кваліфікацыі. З мэтай развіцця метадычнай кампетэнтнасці педагогаў, абагульнення і распаўсюджвання іх напрацовак была арганізавана раённая школа эфектыўнага педагагічнага вопыту «Клуб майстроў». На пасяджэннях школы яе ўдзельнікі не толькі знаёмяцца з найбольш эфектыўнымі формамі павышэння прафесійнага майстэрства, але і атрымліваюць дапамогу ў вызначэнні задач самаразвіцця і фарміравання індывідуальнай праграмы самаадукацыі і самаўдасканальвання.

     Адной з самых аптымальных форм прафесійнага навучання, на думку Абарынавай Т.Я., з’яўляецца майстар-клас, які дазваляе ўдасканаліць як тэарэтычную, так і практычную падрыхтоўку педагогаў. Работа ў групе прадугледжвае супастаўленне, ацэнку і карэкцыю ўласных прафесійных якасцей іншымі людзьмі. «Майстар-клас» - інтэрактыўная форма, якая  з'яўляецца эфектыўным прыёмам перадачы вопыту навучання і выхавання, бо цэнтральным звяном з'яўляецца дэманстрацыя арыгінальных метадаў асваення пэўнага зместу пры актыўнай ролі ўсіх удзельнікаў занятку, - адзначае намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Яслі-сад в Чарнаўчыцы» Абарынава Т.Я. Сучасная форма правядзення навучальнага семінара-трэнінгу  квэст-гульня -  пляцоўка для адпрацоўкі практычных навыкаў па розных методыках і тэхналогіях з мэтай павышэння прафесійнага ўзроўню ўдзельнікаў і абмену эфектыўным вопытам, пашырэння кругагляду і далучэння да новых галін ведаў. Падчас майстар-класаў актыўныя выхавальнікі ацэньваюць уласныя педагагічныя падыходы і шукаюць спосабы абнаўлення сваёй дзейнасці для далейшага ўкаранення ў ёй новых прыёмаў і форм работы. А выхавальнікі, якія пасіўна адносяцца да ўласнага прафесійнага развіцця, але выконваюць пэўны алгарытм дзеянняў, мімаволі будуць уключаны ў актыўную пазнавальную дзейнасць.

  Алена Аляксандраўна Панасюк, выхавацель дашкольнай установы ДУА «Яслі-сад в.Чарнаўчыцы» прапанавала для прагляду такую новую форму мерапрыемства,  як  квэст-гульня  на тэму «Мая Радзіма – Беларусь». У гульне былі выкарыстаны 6 лакцый, кожная з якіх мела сваю мэту. Перад выхаванцамі была пастаўлена праблемная сітуацыя. Каб вырашыць яе патрэбна было прайсці ўсе этапы квэсту, сабраць часткі карты. Хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі ад бусліка, гулялі ў моўныя гульні, якія ім падрыхтаваў Хатнік, гулялі ў рухомую гульню разам з Бабай-Ягой, вадзілі карагод; канструявалі з мяккіх модульных блокаў замак па схеме, расказвалі пра знакамітыя месцы роднай вескі (з выкарыстаннем ІКТ-тэхналогій). У прыканцы гульні дзеці сабралі усе часткі карты ў адну вялікую карту краіны. За сваі старанні хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі медалі. 

     

     Для  большасці дзяцей  дашкольнага ўзросту першай мовай зносін  з'яўляецца

руская. Менавіта на рускай мове дзіця чуе і само вымаўляе першыя словы, і думае,

адпаведна, таксама на рускай. Безумоўна, дзеці могуць пачуць і беларускую гаворку па радыё, тэлебачанні, у побыце. Аднак, мэтанакіраванае навучанне беларускай мове, як правіла, адбываецца ва ўстанове дашкольнай адукацыі ў працэсе спецыяльна  арганізаванай дзейнасці па адукацыйнай вобласці «Развіццё маўлення і культура  маўленчых зносін», пры правядзенні фальклорных святаў і іншых мерапрыемстваў. Акрамя таго, установы дашкольнай адукацыі практыкуюць правядзенне беларускамоўных дзён. Аднак гэтага недастаткова для таго, каб дзіця пачало размаўляць па-беларуску, бо паўнавартаснае беларускамоўнае асяроддзе ў дашкольнікаў адсутнічае.

Метадыст  дзяржаўнага  вучэбна-метадычнай установы «Брэсцкі раённы  вучэбна-метадычны  кабінет» Ярмушевіч  С.І. адзначыла, што адсюль вынікае, што метадычныя службы на ўсіх узроўнях   павінны - забяспечыць стварэнне моўнага асяроддзя для максімальнага прафесійных і асобасных зносін педагагічных работнікаў на беларускай мове. Удасканаленне моўнай кампетэнтнасці спецыялістаў устаноў дашкольнай адукацыі магчыма ў двух накірунках.  Першы кірунак прадугледжвае прамое ўздзеянне, напрыклад:

  • ўключаць ва ўсе метадычныя мерапрыемствы выступленні, адкрытыя прагляды, кансультацыі і іншыя матэрыялы на беларускай мове;
  • праводзіць моўныя трэнінгі, віктарыны, «Літаратурныя чытанні», інтэлектуальныя гульні ( "КВЗ", "ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?" і інш.), семінары-практыкумы і г.д. для выяўлення ўзроўню валодання педагогамі беларускай мовай і ўмення размаўляць на ёй.

Другім напрамкам з'яўляецца апасродкаванае ўздзеянне на педагагічных работнікаў шляхам стварэння ўмоў для ўдасканалення моўных уменняў праз:

  • распрацоўку сумесных з бацькамі адукацыйных праектаў, накіраваных на далучэнне да беларускай мовы і культуры беларускага народа («Назвы зямлі беларускай», «Цудоўны свет беларускага фальклору» і інш.);
  • арганізацыю штоквартальных тыдняў беларускай мовы, прымеркаваных да фальклорных свят («Дажынкі», «Каляды», «Гуканне вясны» і г.д.);

  Выхавальнікі Прыбужжа актыўна дэманструюць свае напрацоўкі, якія вылучаліся творчым пошукам, навізной і арыгінальнасцю. Майстар-класы дазваляюць  паказаць высокае майстэрства і прафесіяналізм педагогаў.

Эфектыўны педагагічны вопыт выхавальніка вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Касюк Н. М. па тэме «Фарміраванне цікавасці да беларускай мастацкай літаратуры і фальклору ў дзяцей сярэдняга дашкольнага ўзросту сродкамі тэатральна-гульнявой дзейнасці» транслюецца не толькі ва ўстанове адукацыі, але і за яго межамі: апублікаваны на сайце Брэсцкага раённага вучэбна-метадычнага кабінета. Яе багатае педагагічная спадчына па далучэнню выхаванцаў да вытокаў нацыянальнай культуры рэалізуецца маладым пераемнікам - выхавальнікам другой кваліфікацыйнай катэгорыі Панасюк А. А., якая ўжо дасягнула пэўных поспехаў у гэтым напрамку. Так удзел у навучальным семінары «Арганізацыя беларускамоўнага дня ва ўстанове дашкольнай адукацыі шляхам далучэння дашкольнікаў ды культурнай спадчыны Беларусі» ў інстытуце павышэння кваліфікацыі «БДУ імя Максіма Танка» дазволіла выхавальніку Панасюк А. А. паглыбіць свае веды, і прыняць удзел у завочным этапе абласной навукова-практычнай канферэнцыі 2018г «Гульнявая культура сучаснага дзяцінства», яе тэзісы па кірунку работы канферэнцыі «Беларускія гульні як сродак развіцця цікавасці да культуры роднага краю» апублікаваныя ў выніковым зборніку канферэнцыі з публікацыяй зацверджаных рэкамендацый і папоўнілі метадычную скарбонку ДУА «Яслі-сад д. Чарнаўчыцы». Бацькі выхаванцаў, чыімі выхавацелямі з'яўляюцца Касюк Н.М. і Панасюк  А.А. адчуваюць гонар за сваіх дзяцей, якія на святах дэманструюць багацце роднай мовы ў песнях, вершах, гульнях-драматызацыі, сцэнках і дзякуюць педагогам за іх карпатлівую працу па захаванні нацыянальнай самабытнасці, народных звычаяў, абрадаў і традыцый.

За  невялікі  час існавання клуб ужо даказаў мэтазгоднасць сваёй работы.

- Майстар-клас – гэта не проста дэманстрацыя ведаў і ўменняў, перадача вопыту, адточанага на працягу доўгага часу, а найперш адна з актыўных практыка-арыентаваных форм навучання і супрацоўніцтва, накіраваная на развіццё метадычнай кампетэнтнасці педагогаў, - падагульняе Ярмушевіч  С.І. 

   У тэарэтычнай частцы пасяджэння абмеркавалі пытанні, якія адлюстроўваюць розныя накірункі дзейнасці выхавальніка дашкольнай адукацыі, а таксама эфектыўныя формы работы па далучэнню дзяцей да роднай мовы, асаблівасці выкарыстання этнаграфічнага музея “Беларуская хатка” і інш.