Забаўка “Надышлі Калядачкі – гатуй бліны-ладачкі”

14.01.2020

 

        14 студня ва ўстанове  дашкольнай адукацыі з мэтай фарміравання  ўстойлівай цікавасці  маўленчых адносін да беларускай мовы шляхам выкарастання беларускага фальклору народных традыцый адбылася забаўка “Надышлі Калядачкі – гатуй бліны-ладачкі” для выхаванцаў сярэдняга ўзросту  беларуска моўнай групы “Кропелька” і групы “Чамучкі”.

         Дзеці дакрануліся да сваей этнічнай прыналежнасці,  пашырылі  веды пра нацыянальнае  свята беларускага народа,  кухню і  вопратку. Далучыліся да багацця роднай мовы  сродкамі вуснай народнай творчасці: загадкамі, песнямі, танцамі,  гульнямі.

Забаўка прынесла дзецям і бацькам шмат яркіх эмоцый і незабыўных уражанняў.

                                                Таццяна Яўгенаўна Абарынава,

                                               намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці